Адкрыццё выстаўкі “Жывапіс іголкай”

Вернуться к событиям
5 Февраль

4 лютага 2016 года ў Музеі гісторыі Гарадніцы адбылося адкрыццё выстаўкі “Жывапіс іголкай” вышывальшчыцы Тамары Уладзіміраўны Шымановіч. На выстаўцы прадстаўлены 30 непаўторных карцін, вышытых у тэхніках “крыж” і “паўкрыж”.

Тэматыка прац самая разнастайная: ад нацюрмортаў і пейзажаў да партрэтаў і абразоў. Асаблівую цікавасць прадстаўляюць працы, вышытыя па матывах карцін Жана-Эцьена Ліатара “Шакаладніца”, Леанарда да Вінчы “Мона Ліза”, Рафаэля Санці “Мадонна” і інш. Працы вельмі рэалістычныя і на адлегласці нагадваюць творы жывапісу. Цудоўны свет майстэрства вышыўкі Т.У.Шымановіч даздаляе пазнаёміцца з узорамі сучаснай вышыўкі, якая ў нашы дні з’яўляецца адным з найбольш папулярных і пашыраных відаў творчасці гродзенскіх рукадзельніц.

Выстаўка працуе з 06.02.2016 г. па 19.03.2016 г.
Штодзённа (акрамя панядзелка)
З 10.00 да 18.00 па адрасе вул. Ажэшкі, 37
Даведкі па тэлефоне: 72–16–69