У Новым замку адкрылася выстава “Хрысціянская ікона”

Вернуться к событиям
5 Февраль

Увазе публікі прадстаўлена вялікая калекцыя ікон з прыхода Серафіма Сароўскага РПЦ Маскоўскага Патрыярхату горада Іванава (Расія).

Гродзенцы ўпершыню ўбачаць унікальныя сапраўдныя іконы ХVII–ХІХ стагоддзяў з вядомых ва ўсім свеце іканапісных цэнтраў Палеха, Мсцёры, Яраслаўля, Масквы і інш. На выставе таксама экспануюцца адрэстаўраваныя і новыя абразы, напісаныя прафесійнымі рэстаўратарамі іканапіснай майстэрні прыхода Серафіма Сароўскага.

Рускі іканапіс прызнаны вяршыняй сусветнага мастацтва. Выстава дазволіць дакрануцца да таямнічага і непаўторнага свету сакральнага мастацтва, які абапіраецца на тысячагадовыя агульначалавечыя духоўныя каштоўнасці.

Выстаўка працуе з 05 лютага па 13 красавіка 2016 г. Штодзённа з 10:00 да 18:00. Каса працуе да 17.30. Выхадны – панядзелак.

Кошт ўваходных білетаў:

-для дзяцей з 6 гадоў і школьнікаў – 25.000 руб.

-для студэнтаў, пенсіянераў і інвалідаў – 35.000 руб.

-для астатніх наведвальнікаў – 45.000 руб.

-Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, дзеці-сіраты, дзеці-інваліды – уваход вольны.

Экскурсіі на выставе (па папярэдняй замове) – 50.000 руб.

Тэлефон: 74-33-60.