Адкрыццё выставы “Пяро з выбітым зубам”

Вернуться к событиям
28 Апрель

Выстава “Пяро з выбітым зубам…” адкрылася 28 красавіка ў Новым замку Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Больш за 20 аўтараў прадставілі на выставе жывапісныя, графічныя, а таксама скульптурныя творы, асацыятыўныя і сімвалічныя вобразы якіх складаюць незвычайную прастору, якая спрыяе звароту гледача ўнутр сябе.

Вобраз “пяра з выбітым зубам” англійскага паэта-сюррэаліста Хью Сайкса Дэвіса ідэйна суадносіцца з агульнай канцэпцыяй выставы. Творцы падымаюць спрадвечнае пытанне аб суадноснасці розуму і парадоксаў у жыцці, прапануюць гледачу сваё уласнае ўспрыманне рэальнасці і ілюзій, прадстаўляюць пераасэнсаваны вобраз чалавека.

Выстаўка працуе штодзённа, акрамя панядзелка, з 10:00 да 18:00 (каса музея працуе да 17:30).