Сайт Музея Максіма Багдановіча атрымаў дыплом Інтэрнэт-прэміі “ТІБО-2016”

Вернуться к событиям
22 Апрель

21 красавіка ў Мінску адбылася цырымонія ўручэння штогадовых Інтэрнэт-прэмій “ТІБО-2016”. У намінацыі “Культура і мастацтва” другое месца заняў Інтэрнэт-рэсурс Музея Максіма Багдановіча bagdanovichmuseum.by.

Конкурс Інтэрнэт-прэмія міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі ТІБО з’яўляецца прафесіянальнай прэміяй, якая штогадова прысуджаецца сеткавым працам, створаным у нацыянальным сегменце глабальнай сеткі Інтэрнэт, за значныя сацыякультурныя, тэхналагічныя і мастацкія дасягненні ў вобласці інфармацыі, культуры, мастацтва і адукацыі. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ “Тэхніка і камунікацыі”.

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей віншуе з узнагародай распрацоўшчыкаў сайта вэб-студыю “Іквадарт” і яшчэ раз шчыра дзякуе за плённае супрацоўніцтва і распрацоўку сайта!