Першая інтэрактыўная выстаўка-музей ілюзійнага мастацтва “Анатомія цуду”

Вернуться к событиям
1 Апрель

У Новым замку з 12 па 24 красавіка 2016 г. пройдзе Першая інтэрактыўная выстаўка-музей ілюзійнага мастацтва “Анатомія цуду”.

На выстаўцы можна будзе ўбачыць аптычныя ілюзіі, рэквізіты ілюзіяністаў розных часоў, галоўныя прылады ілюзіяністаў: таемныя скрыні знікненняў, таемныя скрыні распілоўвання, стол левітацыі і інш. Штодзённа будуць адбывацца міні шоу-праграмы ілюзіяністаў і майстар-класы. Кожны наведвальнік зможа паспрабаваць сябе ў ролі фокусніка або асістэнта ці ўдзельніка ілюзійнага шоу.

Кошт уваходных білетаў:

50 000 рублёў – для дзяцей з 6 год і школьнікаў;

50 000 рублёў – для студэнтаў, пенсіянераў і інвалідаў;

70 000 рублёў – для ўсіх астатніх катэгорый наведвальнікаў;

для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў – бясплатна;

50 000 рублёў – для ўсіх катэгорый наведвальнікаў у складзе груп (ад 3-х чалавек).