Семінар “Актуальныя пытанні навукова-фондавай работы”

Вернуться к событиям
11 Июнь

9-10 чэрвеня 2016 года ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі адбыўся семінар “Актуальныя пытанні навукова-фондавай работы” для галоўных захавальнікаў дзяржаўных музеяў Гродзенскай вобласці.

У семінары прынялі ўдзел супрацоўнікі 15-ці раённых музеяў Гродзеншчыны. За два дні працы семінара ўдзельнікі абмеркавалі найбольш складаныя пытанні па арганізацыі камплектавання, уліку і захавання музейных прадметаў, на практыцы разгледзелі памылкі, якія часцей дапускаюцца падчас працы ва ўлікова-фондавай праграме АМС-5, пазнаёміліся з умовамі захавання музейных калекцый у фондасховішчах і экспазіцыях гродзенскіх музеяў – гісторыі рэлігіі і гісторыка-археалагічным.

Падобныя семінары па розных накірунках музейнай дзейнасці штогод праводзяцца ГДГАМ, як метадычным цэнтрам, з мэтай удасканалення працы музеяў, павышэння прафесійнага ўзроўню музейных супрацоўнікаў і ў дапамогу маладым спецыялістам.