Удзел у экспазіцыі Музея-буса “Кветкі Вялікай Перамогі”

Вернуться к событиям
17 Июнь

17 чэрвеня наш музей прыняў удзел у экспазіцыі Музея-буса “Кветкі Вялікай Перамогі”. Сумесная праца стала ўжо традыцыйнай, першы раз музей-бус наведаў наш горад у 2014 годзе. Калі першая экспазіцыя была створана да 70-годдзя Перамогі і цалкам была прысвечана ваеннай тэматыцы, то сёлетняя таксама прадстаўляла этнаграфічныя зборы і творы сучаснага мастацтва.

Наш музей прапанаваў наведвальнікам цікавыя экспанаты з этнаграфічных калекцый: узоры ткацтва – ручнікі, посцілкі, а таксама гліняны посуд, прылады працы, вырабленыя з дрэва і плеценыя з саломы. Супрацоўнікі музея расказвалі, як вырабляліся такія рэчы, як выкарыстоўваліся ў побыце, таксама раскрывалі таямніцы сімволікі традыцыйных беларускіх узораў, якімі ўпрыгожваліся вырабы майстрых Гродзенскага краю.

Музей-бус “Кветкі Вялікай Перамогі” стартаваў 7 мая на Кургане Славы ў Мінску. Падчас падарожжа па Беларусі ён завітае ва ўсе вобласці, у кожным горадзе экспазіцыю перасоўнага музея дапаўняюць экспанаты мясцовых музеяў. У Дзень незалежнасці Музей-бус вернецца ў Мінск.