Шчырыя спачуванні родным і блізкім Цітарчук Марыі Раманаўны

Вернуться к событиям
9 Февраль

Калектыў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея выказвае шчырыя спачуванні родным, блізкім, сябрам і калегам у сувязі з заўчаснай смерцю Цітарчук Марыі Раманаўны, навуковага супрацоўніка нашага музея.

Выдатны экскурсавод, філолаг, таленавітая пісьменніца, якая заўсёды мела сваё пачуццё гармоніі і прыгажосці, наша калега Марыя Раманаўна працавала ў музеі больш за 11 гадоў. 8 лютага яе не стала.

Шчырыя спачуванні. Мы застаёмся з вамі ў вашай бядзе і скрусе. Вытрымкі вам і сілы.