Выстаўка “Вялікдзень – свята святаў”

Вернуться к событиям
26 Март

З 25 сакавіка 2016 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы дзейнічае выстаўка “Вялікдзень – свята святаў”, створаная на аснове фондавых калекцый ГДГАМ, твораў вядучых гродзенскіх народных майстроў, прыватных збораў калекцыянера паштовак Л.Ліс. Выстаўка знаёміць з гісторыяй Вялікадня, традыцыямі яго святкавання ў праваслаўных і католікаў.

На выстаўцы прадстаўлены ўнікальны збор велікодных яек, сабраных першым дырэктарам Гродзенскага музея Юзафам Ядкоўскім у 1930-х гг. у Аўгустоўскім і Сувалкаўскім паветах.

Экспазіцыя выстаўкі змяшчае велікоднае дрэва, аснову якога складаюць гродзенскія велікодныя вербы, вырабленыя вядомай гродзенскай майстрыхай Д.Д.Кавалёнак. Гродзенскім вербам нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Увагу прыцягвае рэдкая калекцыя віншавальных велікодных паштовак пач. ХХ ст. – 1960-х гг., выдадзеных у Германіі, Францыі, Польшчы, ЗША, Расіі.

Сярод экспанатаў выстаўкі – жывапісныя працы, керамічныя і фларыстычныя кампазіцыі на пасхальную тэматыку, велікодныя яйкі з гліны, дрэва, воўны, тканіны, бісеру, нітак, паперы і іншых матэрыялаў.

Выстаўка працуе з 25.03.2016 г. – па 20.05.2016 г. штодзённа (акрамя панядзелка) з 10.00 да 18.00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 37

Даведкі па тэлефоне 72–16–69

Кошт уваходных білетаў на выстаўку “Вялікдзень – свята святаў” для усіх катэгорый наведвальнікаў – 3000 руб.

Кошт тэматычнага занятка (для вучняў пачатковых класаў) – 50000 руб.