Выстава ў Маскве

Вернуться к событиям
23 Март

22 сакавіка ў Маскве, у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў рамках прэзентацыі Гродзенскай вобласці адкрылася выстаўка “Позірк у мінулае” з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Увазе расійскага гледача прадстаўлены творы сучасных беларускіх мастакоў Ю.Піскуна, К.Качана, М.Бандарчука, С.Янкоўскага, П.Янушкевіча, А.Сільвановіча, В.Ільіной, В.Шобы, У.Вішнеўскага, У. Казакова, У.Качана, С.Кузьмара, В.Паўлаўца, А.Клімянкова, У.Мехавіча, А.Заспіцкага, У.Панцялеева, Н.Калеснікавай, якія знаёмяць з гісторыяй і культурай Беларусі, выдатнымі асобамі, помнікамі беларускай архітэктуры, беларускім фальклорам.