Выстава “У сялянскай хаце мінулага”

Вернуться к событиям
11 Февраль

З 10 лютага  2017 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы дзейнічае выстаўка “У сялянскай хаце мінулага”. У аснове экспазіцыі выстаўкі – інтэр’ер беларускага народнага жылля пач. ХХ ст., умоўна падзелены на часткі: “чырвоны кут” (покуць), “бабін кут”, “дзіцячы куток”, “рамесная майстэрня”. Выкарыстаныя на выстаўцы этнаграфічныя экспанаты кан. ХІХ – пач.ХХ ст.: мэбля, посуд, бандарныя і плеценыя вырабы, тканыя посцілкі, ручнікі, адзенне і іншыя рэчы хатняга ўжытку – раскрываюць шырокую панараму народнага жыцця, даюць уяўленне пра гаспадарча-побытавую і працоўную дзейнасць нашых продкаў.

Выстаўка працуе з 10.02.2017 г. штодзённа (акрамя панядзелка) з 10.00 да 18.00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 37. Тэлефон для даведак 72-16-69

Музейны занятак (група 25 чалавек) – 5.00 руб. Уваходныя білеты для школьнікаў – 30 кап.