Развлекательные программы для семейного посещения

Вернуться к услугам
24 Июль

Запрашаем усіх жадаючых наведаць забаўляльныя праграмы нашага музея!

Квэст-гульня «Зброя мінулых стагоддзяў» (самастойнае праходжанне)

Любіце гісторыі пра рыцараў, мушкецёраў, піратаў? Ці вам падабаецца ваенная тактыка і стратэгія? А, можа, марыце стаць генералам? Тады квэст-гульня па Новым замку «Зброя мінулых стагоддзяў ” для вас!
Квэст разлічаны на вучняў 5-7 класаў у суправаджэнні педагога або бацькоў.
Працягласць праходжання квэста залежыць ад хуткасці выканання заданняў (прыкладна 1 гадзіна).

Колькасць удзельнікаў у 1 камандзе: ад 2 да 6 чалавек.
Кошт паслугі:
вучні – 3 руб;
дарослыя – 4 руб.

Прыгодніцкі квэст «Вяртанне экспаната» (па папярэднім запісе)

Квэст для дзяцей малодшага школьнага ўзросту (8-10 гадоў) па экспазіцыі “Дзівосны свет прыроды” ў Новым замку.
Колькасць дзяцей (гульцоў) у групе ад 4 да 10 чалавек. Так як гульня разлічана на дзяцей малодшага школьнага ўзросту, то абавязкова прысутнасць суправаджаючых (2 дарослых), а за правільнасцю выканання заданняў сочыць супрацоўнік музея – кансультант. Каманду чакаюць заданні “Юныя сышчыкі”, “Юныя аквалангісты», «Юныя Калумбы», “Юныя экстрымалы” і інш., пасля выканання якіх, гульцы атрымліваюць падказкі. Атрымаўшы апошнюю падказку, каманда знаходзіць страчаны экспанат і вяртае яго ў экспазіцыю музея.

Час праходжання квэста – прыкладна 1 гадзіна.
Узрост удзельнікаў: ад 8 да 10 гадоў.
Кошт удзелу для 1 школьніка: 3 руб.
Кошт удзелу для бацькоў – 4 руб (1 ч-к).

Гульня-квэст «Прыгоды музеевічкоў» (па папярэднім запісе)

Квэст для дзяцей малодшага школьнага ўзросту (8-10 гадоў) па экспазіцыях Новага замка. Наведванне можа быць як у суправаджэнні педагога, так і для сямейнага наведвальніка (бацькі з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту). Колькасць дзяцей (гульцоў) у групе ад 3 да 6 чалавек. Так як гульня разлічана на дзяцей малодшага школьнага ўзросту, то абавязкова прысутнасць суправаджаючага (1 дарослы), за правільнасцю выканання заданняў сочыць супрацоўнік музея – кансультант. Каманду чакаюць заданні: “У госці к каралям», «Старадаўні інтэр’ер», «Дзівосны свет прыроды», “Зброя мінулых стагоддзяў”.

Час праходжання квэста – прыкладна 1 гадзіна.
Узрост удзельнікаў: ад 8 да 10 гадоў.
Кошт удзелу для 1 школьніка: 3 руб.
Кошт удзелу для бацькоў – 4 руб. (1 чал.)