Забаўляльныя праграмы для сямейнага наведвання

Вярнуцца да паслуг
24 Ліпень

Запрашаем усіх жадаючых наведаць забаўляльныя праграмы нашага музея!


  • Квэст-гульня “Зброя мінулых стагоддзяў” 

Любіце гісторыі пра рыцараў, мушкецёраў, піратах? Ці вам падабаецца ваенная тактыка і стратэгія? А, можа, марыце стаць генералам? Тады квэст-гульня па Новым замку “Зброя мінулых стагоддзяў” для вас!
Квэст разлічаны на вучняў 5-7 класаў у суправаджэнні педагога або бацькоў (мінімум 1 дарослы).
Працягласць праходжання квэста залежыць ад хуткасці выканання заданняў (прыкладна 1 гадзіна).

Колькасць удзельнікаў у камандзе: ад 2 да 6 чалавек.
Кошт паслугі:
вучні – 5 руб.
дарослыя – 7 руб.


  • Прыгодніцкі квэст “Вяртанне экспаната” (па папярэднім запісе)

Квэст для дзяцей малодшага школьнага ўзросту (8-10 гадоў) па экспазіцыі “Дзівосны свет прыроды” ў Новым замку.
Колькасць дзяцей (гульцоў) у групе ад 4 да 10 чалавек. Паколькі гульня разлічана на дзяцей малодшага школьнага ўзросту, то абавязкова прысутнасць суправаджаючых (1 дарослы), а за правільнасцю выканання заданняў сочыць супрацоўнік музея – кансультант. Каманду чакаюць заданні “Юныя сышчыкі”, “Юныя аквалангісты”, “Юныя Калумбы”, “Юныя экстрымалы” і інш., пасля выканання якіх, гульцы атрымліваюць падказкі. Атрымаўшы апошнюю падказку, каманда знаходзіць страчаны экспанат і вяртае яго ў экспазіцыю музея.

Час праходжання квэста – 1 гадзіна.
Узрост удзельнікаў: ад 8 да 10 гадоў.
Кошт удзелу для 1 чалавека – 5 руб.


  • Гульня-квэст “Прыгоды музеевічкоў” (па папярэднім запісе)

Квэст для дзяцей малодшага школьнага ўзросту (8-10 гадоў) па экспазіцыях Новага замка. Паколькі гульня разлічана на дзяцей малодшага школьнага ўзросту, то абавязкова прысутнасць суправаджаючых (1 дарослы), а за правільнасцю выканання заданняў сочыць супрацоўнік музея – кансультант. Колькасць дзяцей (гульцоў) у групе ад 4 да 6 чалавек. Каманду чакаюць заданні: “У госці к каралям”, “Старадаўні інтэр’ер”, “Дзівосны свет прыроды”, “Зброя мінулых стагоддзяў”.

Час праходжання квэста –  1 гадзіна.
Узрост удзельнікаў: ад 8 да 10 гадоў.
Кошт удзелу для 1 школьніка – 5 руб.
Кошт удзелу для дарослых – 7 руб. (1 ч-к.)


  • Гульня-квэст «Будзь сябрам прыродзе» (па папярэднім запісе)

Квэст для дзяцей малодшага школьнага ўзросту (2-4 класы) па экспазіцыі аддзела прыроды. Паколькі гульня разлічана на дзяцей малодшага школьнага ўзросту, то абавязкова прысутнасць суправаджаючых (1 дарослы), а за правільнасцю выканання заданняў сочыць супрацоўнік музея – кансультант. Колькасць дзяцей (гульцоў) у групе ад 4 да 24 чалавек. Каманду чакаюць заданні: “Пазлы”, “Ціхае паляванне”, “Чый след?”, “Красворд”, “Загадкі”, “Мастакі-пейзажысты” і інш.

Час праходжання квэста –  1 гадзіна.
Кошт удзелу для 1 чалавека – 5 руб.


  • Гульня-квэст «Мінулых гадоў жывая памяць» (па папярэднім запісе)

Квэст для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту (8-11 класы) па экспазіцыі “Гродзеншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.

Час праходжання квэста –  1 гадзіна.
Кошт удзелу для 1 школьніка – 5 руб.
Кошт удзелу для дарослых – 7 руб. (1 ч-к.)