Міжнародны дзень абароны дзяцей

Вярнуцца да падзей
31 май

У першы дзень лета ў многіх краінах адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей.

1 чэрвеня – гэта не толькі вясёлае свята, але і напамін грамадству пра патрэбу бараніць правы дзяцей, каб яны раслі шчаслівымі, вучыліся, займаліся любімай справай і ў будучыні сталі выдатнымі бацькамі і грамадзянамі сваёй краіны.

Менавіта ў гэты дзень музей дае магчымасць дзецям бясплатна наведаць Новы і Стары замкі, музей гісторыі Гарадніцы і музей Максіма Багдановіча.