13 сакавіка – адкрыццё выстаўкі “Вандроўка па горадзе” у Музеі гісторыі Гарадніцы

Вярнуцца да падзей
3 сакавік

Убачыць г.Гродна вачамі гродзенскіх народных майстроў магчыма на выстаўцы “Вандроўка па горадзе”, адкрыццё якой адбудзецца 13 сакавіка 2020 г. у 16.00. у Музеі гісторыі Гарадніцы (вул.Ажэшкі, 37). У экспазіцыі будуць прадстаўлены жывапісныя і вышываныя творы, пано са скуры і керамікі, аплікацыі з саломы, выцінанкі майстроў Л.М.Шпектаравай, Т.А.Пярвухінай і І.Б.Пярвухіна, Т.С.Шубінай, Ч.І.Осьмак, М.Я.Ярэмчык, С.В.Еўдакіменка, І.Л.Латош, Н.А.Савіцкай, Г.В.Жамчужнікавай. У выстаўцы возьмуць удзел гродзенскія калекцыянеры – Я.А.Белуш (калекцыі значкоў і манет), І.В.Адасік (папяровыя макеты архітэктурных помнікаў г.Гродна).