14 сакавіка 2024 г. у Сенатарскай зале Новага замка адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі мастака Віктара Дзмітрыевіча Шчарбакова “Жывапісанне”.
Віктар Шчарбакоў нарадзіўся ў 1934 годзе ў г. Варонеж. У 1963 годзе скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча, а ў 1968 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Прымаў удзел у мастацкіх выстаўках з 1965 года. У 1977 годзе стаў сябрам Саюза мастакоў Беларусі, а потым і старшынёй гродзенскага аддзялення. У пошуках уласнай непаўторнай манеры пісьма прайшоў розныя перыяды творчасці, працуючы пераважна ў вобласці станковага жывапісу і графікі. Удзельнічаў у абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выстаўках. Узнагароджаны медалём «За заслугі перад выяўленчым мастацтвам».