15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Вярнуцца да падзей
13 сакавік

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

32 гады таму назад, 15 сакавіка 1994 года, Вярхоўным Саветам была прынята першая ў гісторыі незалежнай Беларусі Канстытуцыя. Да гэтага часу, Асноўны Закон БССР прымаўся ў 1919, 1927, 1937 і 1978 гадах.

На выставе, якая экспануецца ў нашым музее, можна ўбачыць некалькі рэдакцый і праектаў Канстытуцыі, як савецкага перыяду, так і незалежнай Беларусі. Рэдакцыі і праекты Канстытуцыі дапаўняюць матэрыялы рэферэндумаў, па выніках якіх прымаліся праўкі ў Асноўны Закон у 1996, 2004 і 2022 гадах.  Прадстаўлены лістоўкі, запрашэнні на рэферэндум, праграма Усебеларускага Народнага Сходу, а таксама плакаты.