15 жніўня – Дзень археолага

Вярнуцца да падзей
15 жнівень

15 жніўня – Дзень археолага

15 жніўня адзначаецца Дзень археолага. Наш музей – адзіны ў Беларусі, які ў сваёй назве мае слова “археалагічны”. Музейныя археолагі за 100-гадовую гісторыю ўстановы правялі многа археалагічных даследаванняў як у Гродне, так і ў іншых месцах Гродзенскай вобласці.

На тэрыторыі Старога замка археалагічныя даследаванні пачаліся ў 1930-я гады, праводзіліся ў пасляваенныя гады, у 1980-я гады, актыўна ішлі ў апошнія гады, падчас рэканструкцыі замка. Адбыліся археалагічныя даследаванні і на тэрыторіі Новага замка. Праводзілі іх як музейныя супрацоўнікі, так і даследчыкі з іншых навуковых устаноў.

Віншуем археолагаў, валанцёраў экспедыцый і ўсіх, хто мае дачыненне да вывучэння старажытнай гісторыі! Добрага надвор’я і цікавых знаходак!

Прапануем фотаздымкі з археалагічных даследаванняў нашых замкаў за розныя гады.