19 красавіка 2024 г. у Авальнай зале Новага замка адбудзецца адкрыццё выстаўкі ў рамках міжнароднага выставачнага праекта “Пакт Рериха – мир через культуру”

Вярнуцца да падзей
18 красавік

19 красавіка 2024 г. у Авальнай зале Новага замка адбудзецца адкрыццё выстаўкі ў рамках міжнароднага выставачнага праекта “Пакт Рериха – мир через культуру”, арганізаванага ў 2012 г. Міжнародным Цэнтрам Рэрыхаў.

Пакт Рэрыха – міжнародны дагавор “Об охране художественных и научных учреждений и исторических памятников” – быў падпісаны 15 красавіка 1935 г. у ЗША Ф. Рузвельтам. Аўтар ідэі і ініцыятар Пакта Рэрыха – рускі мастак, філосаф, пісьменнік, вучоны, грамадскі дзеяч Мікалай Канстанцінавіч Рэрых. Згодна з яго вучэннем, Культура з’яўляецца галоўнай апорай цывілізацыі. М. Рэрых лічыў, што там дзе Культура, там Мір. У 1903–1904 гг. ён са сваёй жонкай Аленай Рэрых здзейсніў вандроўку “По старине”. У гэтым падарожжы яны наведалі і адзначылі “культурныя скарбы” у больш чым за 40 гарадах Расіі, сярод якіх былі Стары замак і Каложская царква ў Гродне. Падчас падарожжа М. Рэрых прыйшоў да высновы, што помнікам культуры неабходна ахова на дзяржаўным і агульначалавечым узроўнях.

2024 год з’яўляецца годам 150-годдзя з дня нараджэння Мікалая Рэрыха, а таксама 120-годдзя наведвання М. Рэрыхам Гродна.

На выставе будуць прадстаўлены банэры (3 шт.) і планшэты (24 шт.) з тэкставым і ілюстратыўным матэрыялам аб жыцці і дзейнасці Мікалая Рэрыха, таксама 14 рэпрадукцый карцін мастака, надрукаваных на палатне.