22 чэрвеня – пачатак Вялікай Айчынай вайны

Вярнуцца да падзей
22 Чэрвень

81 год таму назад пачалася адна з самых кровапралітных і спусташальных войнаў у гісторыі нашай краіны – Вялікая Айчынная вайна. Самымі першымі, хто мужна і смела ўступіў у бой за Радзіму з фашысцкімі захопнікамі, былі пагранічнікі.

Дзяржаўную мяжу ў раёне Гродна напярэдадні вайны ахоўваў 86 Аўгустоўскі пагранатрад, у склад якога ўваходзіла некалькі пагранічных застаў: 1-я пагранзастава пад камандаваннем старшага лейтэнанта Аляксандра Сівачова, 3-я пагранзастава лейтэнанта Віктара Усава і 4-я пагранзастава старшага лейтэнанта Феадосія Кірычэнкі.

Мужна, гераічна і стойка змагаліся супраць фашыстаў пагранічнікі. Памяць пра герояў будзе жыць вечна! Пра іх нагадваюць фотаздымкі пагранічнікаў 86 Аўгустоўскага пагранатрада, якія былі знойдзены мясцовымі жыхарамі ў чэрвені 1941 года на месцы баёў.