Прэзентацыя кнігі «Мастацтва дзеля славы Божай: Саламяныя іканастасныя вароты і царкоўна-культавыя прадметы»

Вярнуцца да падзей
26 Верасень

25 верасня ў 16.00 у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі адбылася прэзентацыя кнігі доктара мастацтвазнаўства Вольгі Лабачэўскай «МАСТАЦТВА ДЗЕЛЯ СЛАВЫ БОЖАЙ: Саламяныя іканастасныя вароты і царкоўна-культавыя прадметы»

Выданне прадстаўляе шэдэўры беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – саламяныя царскія вароты пачатку XIX ст. з іканастасаў палескіх цэркваў. Саламяныя шэдэўры, створаныя палескімі майстрамі ў пачатку ХІХ ст. – гэта ўнікаты беларускай культуры, якія не маюць аналагаў у  мастацтве іншых краін і народаў.

На падставе грунтоўнага навуковага даследавання, упершыню ўведзеных архіўных крыніц і публікацый аўтар кнігі разглядае гісторыю вывучэння, музеефікацыі і рэстаўрацыі ўнікальных саламяных твораў сакральнага прызначэння, аналізуе народныя вытокі гэтага віду мастацтва, мастацкую стылістыку і тэхніку іх пляцення.

У альбоме паказаны сучасны працяг гэтай унікальнай традыцыі – выраб копій старадаўніх саламяных іканастасных варотаў і вянчальных вянцоў, арыгінальных твораў для цэркваў6: іканастасаў, кіётаў ікон, вянчальных ікон і мітр для святароў.

Кніга ўзбагачае веды аб гісторыі беларускага мастацтва і адрасавана яго знаўцам і аматарам, музейным супрацоўнікам, выкладчыкам гісторыі мастацтва і беларусазнаўства, настаўнікам сусветнай і беларускай мастацкай культуры.

Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы  Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.