29 чэрвеня ў Новым замку прайшло мерапрыемства «Мужнасць. Памяць. Перамога», прысвечанае 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
У канцэртнай праграме прынялі ўдзел навучэнцы УК “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў”. У выкананні маладых вакалістаў прагучалі кампазіцыі: “Неизвестный солдат”, “О той весне”, “Спасибо вам, родные наши деды”, “Трэба трымацца разам”.
Вакальны ансамбль “Валошкі” выканаў песні “Катюша”, “Синий платочек”, “Грустные ивы”, “Вальс фронтовой медсестры”.
Прадстаўнікі Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Браніслаў Ермашкевіч і Людміла Шаўчэнка прачыталі ўласныя вершы на тэму Вялікай Айчыннай вайны.
Ва ўнутраным двары Новага замка арганізаваны тэматычныя пляцоўкі:
- ▪️ «Палявая бібліятэка» ад ўстановы культуры «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»;
- ▪️ Пляцоўка і выступленне кінолагаў ПУ “Турма № 1 г.Гродна”;
- ▪️ Фотазона з рэтрааўтамабілем.
Удзельнікі мерапрыемства наведалі выстаўку “Няўжо забыцца можна пра вайну…”, якая працуе ў Сенатарскай зале Новага замка.
Жадаючыя змаглі паўдзельнічаць у квэсце “Мінулых гадоў жывая памяць”, паслухаць тэматычную экскурсію “Гродзеншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны” па экспазіцыях музея.