Адкрыццё міжнароднага выставачнага праекта “Дзеці крэпасці. Народны музей”

Вярнуцца да падзей
22 Кастрычнік

22 кастрычніка ў Сенатарскай зале Новага замка адбылося ўрачыстае адкрыццё міжнароднага выставачнага праекта, які аб’яднаў на адной экспазіцыйнай пляцоўцы выстаўку “Калейдаскоп жыцця” Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея і “Дзеці крэпасці. Народны музей” Дзяржаўнага музея “Смаленская крэпасць”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел:
– намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжана Віктараўна Куратчык,
– дырэктар установы культуры “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей” Юрый Віктаравіч Кітурка,
– намеснік дырэктара Дзяржаўнага музея “Смаленская крэпасць” Арэвік Уладзіміраўна Акапян,
– консул-саветнік Расійскай Федэрацыі ў Гродне Гаўрыіл Віктаравіч Мамантаў,
– кіраўнік Рускага дома ў Гродне Юлія Яўгенаўна Сяменчанка.

Тэатралізаваную экскурсію па экспазіцыі “Дзеці крэпасці. Народны музей” правялі Паліна Афанасенкава, студэнтка Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта, і Ніка Усачова, вучаніца гімназіі № 1 імя Н. М. Пржэвальскага.

Навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі краю Гродзенскага музея Аляксей Коўтун рассказаў пра аднаўленне Гродна і пасляваеннае жыццё горада. Наведвальнікі таксама маглі пазнаёміцца з рэканструкцыямі інтэр’ераў жылых пакояў Гродна 1950-х і 1960-1970-х гадоў.