У суботу, 16 снежня на шлюзе Дамброўка супрацоўнікамі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея была адчынена новая экспазіцыя музея гісторыі Аўгустоўскага канала. У адноўленым будынку гаспадарчай пабудовы пачатку ХХ ст. прадстаўлены традыцыйны сялянскі побыт. Наведвальнікі могуць убачыць транспартныя сродкі, сельскагаспадарчы інвентар, сталярны куток, прадметы ткацтва і рыбнага промыслу. Асобнае месца ў экспазіцыі займаюць дэталі механізмаў судаходных шлюзаў пачатку ХХ ст. Экспазіцыя была створана сумеснымі намаганнямі супрацоўнікаў ГДГАМ, АУП “Гроднамеліявадгас” і пры падтрымцы Гродзенскага аблвыканкама.
Акрамя таго на тэрыторыі музея распачала працу сядзіба Дзеда Мароза, дзе ўсе жадаючыя змогуць да 15 студзеня загадаць жаданні і атрымаць святочны настрой.
Адкрыццё новай новай экспазіцыі музея гісторыі Аўгустоўскага канала
Вярнуцца да падзей
17 снежань