Адкрыццё персанальнай выстаўкі Васіля Зянько “Паэзія кропак”

Вярнуцца да падзей
27 студзень

29 студзеня 2026 г. у 16.00 адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі Васіля Зянько “Паэзія кропак”.

Творчая дзейнасць Васіля Зянько засяроджана на распрацоўцы і рэалізацыі ідэі зрабіць мастацтва даступным для людзей з парушэннем зроку. Асноўная канцэпцыя інклюзіўных арт-праектаў мастака пабудавана на ўзаемадзеянні паміж мастацтвам жывапісу і творамі сусветнай культурнай спадчыны (літаратуры, архітэктуры), паміж культурамі розных краін, людзьмі з рознымі фізічнымі магчымасцямі. З 2018 па 2025 гг. Васілём Зянько было створана 5 інклюзіўных арт-праектаў, якія прысвечаны беларускай паэзіі Алеся Разанава, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, згубленым помнікам дойлідства Беларусі, а таксама лірычным творам вялікага кітайскага паэта Лі Бо.

У жывапісныя творы аўтара інтэграваны тэксты, пераведзеныя на шрыфт Брайля (у выглядзе фактурных выпуклых кропак). Унікальнасць інклюзіўных карцін Васіля Зянько ў тым, што паэтычныя радкі ўплецены ў жывапісныя вобразы на мове той краіны, дзе быў створаны твор.