8 красавіка 2022 г. у 16.00 у Сенатарскай зале Новага замка адбылося адкрыццё Рэспубліканскай выставы “Art-Панарама-2022”.
У выставе прымаюць удзел 45 маладых мастакоў з розных гарадоў Беларусі. Штогод “Арт-Панарама” знаёміць з новымі імёнамі, але ёсць мастакі, удзел у выставе якіх становіцца традыцыяй.
На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі Куратчык Сняжана Віктараўна, намеснік начальніка ўпраўлення культуры, і Саўчук Алеся Іванаўна, намеснік дырэктара ГДГАМ па навуковай працы, якія выказалі сваё меркаванне аб сучасным мастацтве і пажадалі творчых поспехаў маладым мастакам.
Адкрыццё Рэспубліканскай выставы “Art-Панарама-2022”
Вярнуцца да падзей
8 красавік