Штогод 1 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень птушак. Птушкай 2022 года ў Беларусі выбрана белая сініца (Cyanistes cyanus) – невялікая птушка, якая ў нашай краіне жыве толькі на Палессі. Белая сініца – гэта адзін з сямі відаў сініцавых у Беларусі, уключаны ў Чырвоную кнігу яшчэ з яе першага выдання. У нашай экспазіцыі «Жывёльны і раслінны свет Гродзеншчыны» знаходзіцца 3 птушкі сямейства сініцавых.