Адкрыццё рэспубліканскай выставы мастацкага тэкстылю «МРОІ – КРЫЛЫ» ў Новым замку

Вярнуцца да падзей
31 сакавік

02 красавіка ў 16.00 у Сенатарскай зале Новага замка адбудзецца адкрыццё рэспубліканскай выставы мастацкага тэкстылю «МРОІ – КРЫЛЫ». У выставе прымаюць удзел як прафесійныя мастакі, так і студэнты старэйшых курсаў беларускіх ВНУ з розных гарадоў Беларусі: Мінска, Гомеля, Віцебска, Полацка і іншых. Выстава арганізавана Беларускім саюзам мастакоў. Куратарамі і аўтарамі арт-праекта з’яўляюцца: Ала Непачаловіч, Вольга Рэднікіна, Алена Обадава.