Адкрыццё выстаўкі “Маё хобі – калекцыяніраванне” ў Музеі гісторыі Гарадніцы

Вярнуцца да падзей
8 май

12 мая 2017 г. у 16.00 у Музеі гісторыі Гарадніцы адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Маё хобі – калекцыяніраванне”, якая пазнаёміць наведвальнікаў з цікавымі захапленнямі гродзенцаў. Што толькі не можа стаць прадметам калекцыяніравання: манеты і банкноты, значкі і медалі, паштоўкі і канверты, калекцыйныя лялькі, сувенірныя званочкі, бірдэкелі, чайныя пакецікі, кішэнныя каляндарыкі і многае іншае.