Напярэдадні вялікага свята Перамогі…

Вярнуцца да падзей
8 май

Напярэдадні вялікага свята Перамогі нельга не ўзгадаць аб героях вайны. Іван Данілавіч Лебедзеў – палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік вайны, Герой Савецкага Саюза. Прайшоў усю вайну. Удзельнічаў у Парадзе Перамогі, нёс штандарт 3-га Украінскага фронту. Ганаровы грамадзянін Гродна.
Напярэдадні Дня Перамогі Ганна Мікалаеўна Лебедзева, удава Івана Данілавіча Лебедзева, перадала ў музей кіцель свайго мужа, фотаздымкі і ганаровыя граматы, якімі ён быў узнагароджаны.

Дзякуем Ганне Мікалаеўне за перадачу прадметаў, якія годна папоўняць музейныя калекцыі.
Віншуем Ганну Мікалаеўну і ўсіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з надыходзячым Днём Перамогі! Жадаем моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця!