Пачынаючы з 19 лютага і да канца сакавіка ў Новым замку працуе выстаўка “Гісторыя гродзенскай літаграфіі”. Выстаўка прысвечана гродзенскім друкарскім прадпрыемствам 19 – першай паловы 20 стагоддзя. Тыпалітаграфія Лапіных, Першая краёвая фабрыка карт для гульні, Беларуская рэспубліканская літаграфія, Гродзенская фабрыка афсетнага друку – усё гэта назвы аднаго прадпрыемства, якое існавала ў Гродне больш чым сто гадоў. Вы пабачыце шэдэўры тагачаснага гродзенскага дызайна: этыкеткі ад цукерак, плакаты, афішы, паштоўкі і карты для гульні самага рознага тыпу. Выстаўка дапоўлена прадметамі мэблі, які ствараюць інтэр’ер салона для гульні ў карты 1930-х гг.





