Адкрыццё выставы Аляксея Богустава “Знаю я, есть края…”

Вярнуцца да падзей
4 май

04.05.2018 адбылося адкрыццё персанальнай выставы гродзенскага мастака Аляксея Паўлавіча Богустава “Знаю я, есть края…”. У экспазіцыі, прысвечанай 75-гадоваму юбілею мастака, прадстаўлены жывапісныя і графічныя творы, выкананыя аўтарам за апошнія гады.

Аляксей Богустаў – сапраўдны майстар пейзажу, у якім аўтар перадае прыгажосць краявідаў, ледзь улоўныя станы прыроды і вытанчанасць архітэктурных помнікаў. Аляксей Паўлавіч – аўтарытэтны педагог, які спецыялізуецца ў выкладанні цыкла мастацкіх дысцыплін, з’яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых і навукова-метадычных прац у вобласці мастацкай педагогікі і методыкі выкладання выяўленчага мастацтва.