Адкрыццё выставы “Фантазіі са скуры Ірыны Латош” у Музеі гісторыі Гарадніцы

Вярнуцца да падзей
23 люты

З 2 сакавіка 2019 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы можна наведаць выстаўку “Фантазіі са скуры Ірыны Латош”. У экспазіцыі будуць прадстаўлены дэкаратыўныя пано, карціны, аксэсуары, упрыгажэнні, сувеніры гродзенскага майстра дэкаратыўна-мастацкай апрацоўкі скуры Ірыны Леанідаўны Латош. Творы, выкананыя ў тэхніцы скураной мазаікі, адрозніваюцца арыгінальнасцю кампазіцыйнага рашэння і прыгажосцю. Выстаўка будзе працаваць па 7 красавіка 2019 г.