Адкрыццё выставы “Фантазіі са скуры”

Вярнуцца да падзей
5 сакавік

У Доме Майстра на Гарадніцы (вуліца Ажэшкі) адкрылася цудоўная выстаўка “Фантазіі са скуры”. Аўтар работ – жыхарка Гродна Ірына Латош з’яўляецца адным з самых цікавых народных майстроў нашага горада. У дадатак да гэтай выстаўкі мы выставілі нашыя музейныя вырабы са скуры а таксама інструменты для апрацоўкі скуры. Будуць праводзіцца спецыяльныя экскурсіі. Хочаце даведацца як працавалі рымары, шаўцы і гарбары – завітвайце да нас. Чакаем!