Адкрыццё выставы “Магія вышыўкі” ў Музеі гісторыі Гарадніцы

Вярнуцца да падзей
25 Ліпень

З 28 ліпеня  2017 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы дзейнічае калектыўная выстаўка гродзенскіх майстрых-вышывальшчыц “Магія вышыўкі”.

У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлены 52 работы, выкананыя у рознай тэхніцы вышыўкі: шматслаёвая мастацкая гладзь, традыцыйны і балгарскі крыж, рышэлье, сцябляністы шоў, вышыўка стужкамі.

У выстаўцы прымаюць ўдзел вышывальшчыцы А.Л.Аўтко, Н.Ф.Абдуплаева, Ж.Р.Бакурская, Г.І.Бойка, Н.В.Бугай, В.І.Гудзень, А.Л.Гур’ева, А.М.Матусевіч, Л.І.Налімава, Н.Л.Хайкова, Т.У.Шымановіч,  Т.А.Якаўлева.

Прадстаўленыя на выстаўцы вышываныя творы таленавітых гродзенскіх майстрых-вышывальшчыц адлюстроўваюць уласцівы кожнай з іх свой уласны густ, настрой, сімпатыю і асабістае ўспрыманне свету.

Выстаўка працуе з 28.07.2017 г. – па 30.09.2017 г. штодзённа (акрамя панядзелка) з 10.00 да 18.00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 37. Кошт уваходных квіткоў – 30 капеек