Адкрыццё выставы “Ручнікі Панямоння”

Вярнуцца да падзей
11 Кастрычнік

З 13 кастрычніка 2017 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы распачынае працу выстаўка “Ручнікі Панямоння” са збораў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлена калекцыя ўтылітарна-бытавых, абрадавых і святочна-дэкаратыўных ручнікоў кан. ХІХ – сяр. ХХ ст., якая прадэманструе рэгіянальныя і лакальныя мастацка-кампазіцыйныя і арнаментальныя адметнасці гэтага надзвычай папулярнага прадмета народнага прыкладнога мастацтва.

Выстаўка працуе з 13.10.2017 г. штодзённа (акрамя панядзелка)

з 10.00 да 18.00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 37

Музейны занятак (група 25 чалавек) – 5.00 руб.

Уваходныя білеты для школьнікаў – 30 кап.

Тэлефон для даведак 72 – 16 – 69.