Адкрыццё выставы “Сакральная спадчына Панямоння” ў Новым замку

Вярнуцца да падзей
20 Лістапад

20 лістапада ў Сенатарскай залі Новага замка адбылося адкрыццё выстаўкі “Сакральная спадчына Панямоння”. Выстаўка дастаткова ўнікальная, бо ў адным месцы былі сабраныя экспанаты, якія звычайна знаходзяцца ў розных музеях і рэлігійных установах. Наведвальнікі маюць магчымасць убачыць беларускія карціны эпохі Рэнесансу, рэдкія археалагічныя артэфакты з тэрыторыі Панямоння, іконы ў срэбных акладах і беларускія народныя іконы, адзенні святароў, прадметы культу розных канфесій.
Частка экспанатаў паходзіць з гродзенскага Брыгіцкага кляштара – аднаго з самых таямнічых і багатых у Вялікім княстве Літоўскім. Партрэты яго заснавальнікаў – сям’і Весялоўскіх і дванаццацімятровы апостальскі рад з інтэр’ераў касцёла зноў вярнуліся ў Гродна.

Выстаўка працягнецца да сакавіка 2019 г., пасля чаго экспанаты раз’едуцца па сваіх кляштарах, храмах і музеях. Спяшайцеся ўбачыць!