Навуковая канферэнцыя “Сакральная спадчына Панямоння”

Вярнуцца да падзей
22 Лістапад

20–21 лістапада 2018 г. адбылася канферэнцыя “Сакральная спадчына Панямоння”. Канферэнцыя праводзілася з нагоды завяршэння работ па рэстаўрацыі дакументаў XVI – пач. ХХ ст. з гродзенскага кляштара брыгітак, якія захоўваюцца ў зборах Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. У рамках канферэнцыі адбылося адкрыццё выстаўкі “Сакральная спадчына Панямоння”.

Удзельнікі канферэнцыі – госці з Польшчы і Літвы, навукоўцы з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, супрацоўнікі музея і Нацыянальнага гістарычнага архіва ў Гродне, прадстаўнікі духавенства – у сваіх выступленнях расказалі пра багатую мастацкую спадчыну і бібліятэчныя зборы храмаў і манастыроў. Архітэктура храмаў, іконы, званы, кніжныя зборы, пытанні лакалізацыі незахаваных цэркваў і касцёлаў, нерэалізаваныя праекты храмаў, атрыбуцыя, захаванне і рэстаўрацыя мастацкіх і пісьменных помнікаў – няпоўнае кола тэм, з якімі выступілі ўдзельнікі канферэнцыі.