Адкрыццё выставы “Жывая спадчына роднай зямлі” ў Новым замку

Вярнуцца да падзей
13 Чэрвень

З 13 чэрвеня 2019 г. у Сенатарскай зале Новага замка (вул. Замкавая, 20) працуе выстаўка “Жывая спадчына роднай зямлі”, створаная з этнаграфічных калекцый Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Экспазіцыя выстаўкі знаёміць з традыцыйным народным дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам Панямоння. На выстаўцы прадстаўлены народны тэкстыль рэгіёна канца ХІХ – сярэдзіны ХХ ст.: гродзенскія белыя і пераборныя ручнікі, падвойныя дываны, посцілкі, абрусы. У экспазіцыю таксама ўключаны: выцінанкі, вырабы з саломы, утылітарна-дэкаратыўная кераміка, вышываныя і вязаныя вырабы, народныя музычныя інструменты.

Творы народнага мастацтва рэгіёну вылучае багацце арнаментальнага аздаблення, прыгажосць каляровых спалучэнняў, высокі ўзровень выканаўчага майстэрства. Народная творчасць – бяздонная крыніца культурна-гістарычных ведаў, зашыфраванае пасланне, якое транслюе свой сэнс праз стагоддзі.

Выстаўка працуе з 13.06.2019 г. штодзённа (акрамя панядзелка) з 10.00 да 18.00 па адрасе: вул. Замкавая, 20.

Кошт уваходных білетаў:

Дарослыя– 2.00 руб.

Навучэнцы, студэнты, пенсіянеры – 1.50 руб.

Школьнікі – 1.00 руб.

Тэлефон для даведак 71 – 86 – 88