Алена Развановіч атрымала прэмію імя А.І. Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

Вярнуцца да падзей
16 студзень

15 студзеня 2018 года адбылася юбілейная 20-я цырымонія ўручэння прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва”. Прэмію ў намінацыі “Музейны работнік года” атрымала Развановіч Алена Станіславаўна – загадчыца аддзела рэдкай кнігі нашага музея. Мы шчыра віншуем Алену Станіславаўну з заслужанай узнагародай! Жадаем творчага натхнення і цікавых планаў, новых адкрыццяў і выдатных поспехаў!