Віртуальная выстаўка “Вясельны альбом”

Вярнуцца да падзей
3 Лістапад

Абмен віртуальнымі выставамі паміж Нацыянальным музеем Рэспублікі Комі і Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем Рэспублікі Беларусь даўно стаў добрай традыцыяй – ужо пяты год запар музеі дзеляцца віртуальнымі часовымі экспазіцыямі.

Такія праекты не толькі папулярызуюць гісторыка-культурную спадчыну рэгіёнаў, але і выбудоўваюць жывы дыялог культур. Сёлета абмен прымеркаваны адразу да 115-годдзя Нацыянальнага музея Рэспублікі Комі і Года беларускай жанчыны.

Віртуальная выстаўка Нацыянальнага музея Рэспублікі Комі “Паськом. Комі народны касцюм” раскрывае багацце традыцыйнай культуры і адзення комі народа канца XIX – пачатку XX стагоддзя. Гэта не проста падборка экспанатаў, а паўнавартастаная дэманстрацыйная адукацыйная праграма, якая дапамагае па-сапраўднаму пагрузіцца ў тэму. Наведвальнікі могуць вывучыць асаблівасці касцюмаў розных этнаграфічных груп комі, убачыць сапраўдныя прадметы з музейных фондаў і ў дэталях разгледзець самыя цікавыя элементы. Выстаўка ўключае тэматычныя раздзелы: “Этнаграфічныя групы комі”, “Мужчынскі касцюм”, “Жаночы касцюм”, “Галоўныя ўборы”, “Абутак”, “Паясы”, “Узорнае вязанне” і “Бібліятэка”.

У сваю чаргу Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей прадставіў віртуальная выстаўку “Вясельны альбом”, якая знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй развіцця і трансфармацыі вясельных традыцый Гродзеншчыны. Выстаўка раскрывае ўнікальныя аспекты эвалюцыі вясельнай культуры, уключаючы старажытныя абрады і народныя традыцыі, якія надаюць гэтай святочнай урачыстасці асаблівы каларыт.

Прадстаўленыя экспанаты, ад старадаўняга пасагу, аўтэнтычнага каравая і народных інструментаў да багатай калекцыі вясельных убораў, фатаграфій маладых, дазваляюць адчуць атмасферу розных эпох і прасачыць, як мяняліся вобразы жаніха і нявесты пад уплывам часу.

Абедзве выстаўкі атрымаліся па-сапраўднаму жывымі – у іх адчуваецца сувязь пакаленняў і беражлівыя адносіны да гістарычнай і культурнай памяці. Такія праекты становяцца сімваламі добразычлівасці і гасціннасці, мостам паміж рэгіёнамі і эпохамі, які дапамагае лепш зразумець адзін аднаго і разам захоўваць агульную культурную спадчыну.

Выстаўкі даступныя на афіцыйных сайтах двух музеяў.

Віртуальная экспазіцыя даступна на афіцыйным сайце музея:https://grodno-museum.by/present/wedding/