Анонс адкрыцця выстаўкі «Айчыне служым» у Новым замку

Вярнуцца да падзей
11 Чэрвень

16 чэрвеня ў 16.00 у Сенатарскай зале Новага замка адбудзецца адкрыццё выставы твораў Студыі ваенных мастакоў «Айчыне служым».

Студыя ваенных мастакоў адкрылася 12 снежня 2003 года. Галоўнай мэтай творчага аб’яднання беларускіх мастакоў розных пакаленняў стала развіццё ваенна-гістарычнай і героіка-патрыятычнай тэмы ў выяўленчым мастацтве. Сярод ўдзельнікаў студыі герой Беларусі, народны мастак СССР і БССР М. Савіцкі, народны мастак Рэспублікі Беларусь Г. Паплаўскі, народны скульптар Рэспублікі Беларусь І. Міско, заслужаны дзеяч мастацтва Рэспублікі Беларусь М. Апіёк, Л. Дударэнка, У. Церабун, У. Уродніч, У. Гардзеенка, Г. Лойка і іншыя мастакі.