Анонс новай выставы ў Музеі гісторыі Гарадніцы

Вярнуцца да падзей
17 Верасень

Хутка ў Музеі гісторыі Гарадніцы адкрыецца выстаўка “Містэрыя гукаў”. На ёй можна будзе пазнаёміцца з музычнымі інструментамі, вырабленымі народным майстрам, музыкантам з Адэльска Мар’янам Антонавічам Скрамблевічам.

Творчасць М.А. Скрамблевіча ўнесена ў спіс элементаў нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. У фондах музея сабрана 90 музычных інструментаў гэтага майстра: дудкі, дуда, флейты, жалейкі, рогі, труба, акарыны, варган, гуды, бразготка, кляшчоткі інш. Многія з іх будуць прадстаўлены на выстаўцы.

На фотаздымках акарыны, флейта Пана, дудкі, варган, зробленыя М.А. Скрамблевічам.