Анонс выстаўкі “Прыроджаны ганчар з Поразава” у Музеі гісторыі Гарадніцы

Вярнуцца да падзей
8 май

20 мая 2021 г. у 16.00 гадзін у Музеі гісторыі Гарадніцы (Ажэшка 37) адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Прыроджаны ганчар з Поразава” да 100-годдзя з дня нараджэння Іосіфа Іосіфавіча Шопіка. У экспазіцыі будуць прадстаўлены калекцыя чорназадымленай керамікі з фондаў музея, прылады працы ганчара, фотаздымкі сям’і Шопік.