21 снежня 2017 г. у 18.00 у Новым замку адбудзецца дабрачынны аўкцыён.
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей сумесна з Гродзенскім дзіцячым хоспісам запрашае
ДАПАМАГЧЫ ДАР’І КАВАЛЕЎСКАЙ
Даша, якой хутка споўніцца 2 гады, з мая 2017 года знаходзіцца ў рэанімацыі, паколькі не можа самастойна дыхаць.
Каб дзяўчынка магла жыць дома, побач з бацькамі, ёй патрэбен апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх. Для гэтага неабходна 15 000 еўра.
Запрашаем усіх неабыякавых людзей 21 снежня 2017 г. у 18.00 у Новы замак прыняць удзел у дабрачынным аўкцыёне, каб дапамагчы Дашы Кавалеўскай.