Магічны квадрат з фондаў музея

Вярнуцца да падзей
12 снежань

У фондах нашага музея захоўваецца цікавы прадмет. Гэта невялікі алавяны кружок манетападобнай формы з выявай бога Юпіцера з аднаго боку і квадрата з шаснаццаццю лічбамі з другога боку. Там жа знаходзіцца і меркаваная дата вырабу прадмета – 1635 год. Доўгі час лічылася, што гэта незвычайная манета. Аднак насамрэч – гэта так званы жэтон-талісман з выявай Юпітэра і так званым магічным квадратам Альбрэхта Дзюрэра.

Квадрат Дзюрэра ўпершыню быў адлюстраваны на ягонай знакамітай гравюры “Меланхолія”, зробленай у 1514 г. (дарэчы лічбы 15 і 14 стаяць у квадраце побач). Аказваецца, што калі любы стаўбец альбо радок у квадраце прасуміраваць, то атрымаецца лічба 34. Такая ж самая атрымаецца лічба, калі скласці лічбы па дыяганалі. У часы Рэнесанса і нават пазней людзі вельмі любілі такую “магію лічбаў”, гадалі на такіх квадратах, заховаўлі такія медальёны як талісманы. Прычым вырабляліся талісманы звязаныя з Месяцам, Марсам, Сатурнам і г.д. Такія прадметы, як гэты медальён, сустракаюцца нячаста, але нярэдка служаць натхненнем для пісьменнікаў узроўню Умберта Эка або Дэна Браўна, бо вакол таямніцы лічбаў можна закруціць такі цікавы сюжэт!