Працягваецца відэаконкурс Дзяржстандарту, і мы запрашаем Вас стаць яго ўдзельнікам!
Што для гэтага трэба?
1. Падпісацца на тэлеграм-канал Дзяржстандарту (калі вы гэтага яшчэ не зрабілі);
2. Зняць крэатыўны відэаролік (да 1 хвіліны), у якім расказаць, як традыцыі, працавітасць або тэхналогіі спрыяюць стварэнню беларускай якасці.
Змест відэароліка не павінен парушаць патрабаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
3. Накіраваць гэтую творчую працу да 10 снежня 2025 г. на акаўнт у тэлеграм па нумары: +37529 361 93 39.
Вынікі будуць падведзены ў канцы снежня 2025 г.