Дзень Святога Губерта ў Новым замку

Вярнуцца да падзей
3 Лістапад

Кожны год 3 лістапада ва ўсім свеце адзначаецца дзень Святога Губерта.
Ён лічыцца апекуном нашага горада Гродна, абаронцам паляўнічых і рыбаловаў. Алень Святога Губерта – знак Гродна, намаляваны на гербе горада.
З нагоды ўшанавання памяці Святога Губерта ў Новым замку сёння праходзяць прадстаўленні музейнай батлейкі “Легенда Святога Губерта” (14:00, 16:00). Кошт квітка на прадстаўленне  – 3 руб. Чакаем вас!