Экспазіцыя “Пасляваенны Гродна. Гродзеншчына ў ХХ – ХХІ ст.”

Вярнуцца да падзей
22 снежань

У Новым замку адбылося ўрачыстае адкрыццё пастаяннай экспазіцыі “Пасляваенны Гродна. Гродзеншчына ў ХХ – ХХІ ст.”, якая адлюстроўвае дасягненні горада і вобласці ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі, культуры, сацыяльнай сферы.

У экспазіцыі прадстаўлены дакументы аб заснаванні Гродзенскай вобласці, прамысловая прадукцыя і сувенірныя вырабы гродзенскіх прадпрыемстваў.

Цікавасць уяўляюць асабістыя рэчы Ю.Астроўскага, В.Крамко, А.Дубко, узнагароды і дакументы ўдзельнікаў пасляваеннага аднаўлення Гродна, камбінезон будаўніка Беларускай АЭС, знак “Ганаровы грамадзянін г.Гродна” (належаў І.Д.Лебедзеву), шкляныя сувеніры для Фестывалю нацыянальных культур і інш.

Інфакіёск, усталяваны ў экспазіцыі, змяшчае дадатковую інфармацыяю па дадзенай тэме, насычаны аўдыё- і відэаматэрыяламі, карыснымі для правядзення як тэматычных экскурсій, так і для індывідуальнага наведвання музея.