З Днём Перамогі!
Вялікая Перамога аб’ядноўвае пакаленні, служыць прыкладам стойкасці і патрыятызму для моладзі. Захаваць памяць пра подзвіг нашага народа – гэта гістарычны абавязак перад мінулым і будучыняй.
У рамках патрыятычнага выхавання моладзі, а таксама захавання культурных і духоўных традыцый беларускага народа і ідэалогіі беларускай дзяржавы, ушанавання памяці і гістарычнай праўды пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг. музей 9 мая 2026 года прадастаўляе ільготнае наведванне Новага замка (вул. Замкавая, 20).
Кошты квіткоў:
– дарослыя – 7 руб.
– студэнты, пенсіянеры – 6 руб.
– школьнікі – 5 руб.